Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень беларускай мовы

Дата: 18 октября 2016 в 16:52, Обновлено 18 октября 2016 в 16:54
Автор: Клок Н. В.
716 просмотров

Сёння, як толькі зайшлі ў школу, мы былі прыемна ўражаны. Нас чакалі малюнкі і розныя надпісы, на беларускай мове зразумела , размешчаныя па ўсёй школе. Адразу лёгка ўключыліся ў праект “Гавары са мной па-беларуску”, падрыхтаваны вучнямі 10 класа. На розных этапах праекта мы знаёміліся з беларускімі словамі (смачнымі, багатымі, унікальнымі, прыгожымі), успомнілі назвы месяцаў па-беларуску, вучыліся гаварыць кампліменты на роднай мове, разважалі над нашымі прыказкамі і прымаўкамі-роднай мовы прывязкамі. Гэта аказалася вельмі цікава і самым маленькім, і дарослым. Думаем, што нашы вучні і настаўнікі запомнілі не одно новае слова, чым узбагацілі сваю мову. А там, дзе трэба было напісаць сваё любімае, мілагучнае, прыемнае беларускае слова было многа народу. Столькі запісалі слоў!!!..... Прыемна было чытаць словы сонейка, прысмакі, зязюля, цяпельца, Беларусь, канюшына, волошка і яшчэ шмат іншых. Усё ж такі прыгожая наша мова!...

Акрамя таго, мы сёння не маглі не гаварыць пра апошняга беларускага народнага пісьменніка Ніла Гілевіча. Яму была прысвечана тэматычная газета, кніжная выстава, вусны часопіс “Дарогамі Ніла Гілевіча”. Гэта ўсё сумленна рыхтавалі вучні 5 і 11 класаў. Многія з нас сталі удзельнікамі і гледачамі конкурса чытальнікаў вершаў гэтага цудоўнага мастака слова. І хоць вынікі конкурса будуць канчаткова падведзены ў пятніцу на заключнай лінейцы, але ўсе, хто гэта чуў, атрымалі вялікае задавальненне. Асабліва ўсіх уразілі Іваноў Мікіта, Копаць Вадзім, Жылюк Таццяна, Баброўская Вольга, Раманоўскі Дзяніс, Малахоўская Валерыя. Іх прачытанне вершаў Н. Гілевіча нігога не пакінула абыякавым і нават кранула да слез.

Дзякуй усім удзельнікам і арганізатарам сённяшняга дня. Цікава, што ж будзе заўтра?!

Усе фотаздымкі тут    https://sch2nov.schools.by/photoalbum/139590

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.