Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Классный час "Ваше ЗДОРОВЬЕ в ваших руках "

Дата: 13 марта 2017 в 16:51, Обновлено 13 марта 2017 в 17:16
Автор: Клок Н. В.
598 просмотров

Прапаганда здаровага ладу жыцця – гэта працэс пастаянны і мэтанакіраваны, бо “наша здароўе ў нашых руках”. Так называлася чарговая класная гадзіна ў 2 класе СШ№ 2 г.Навагрудка,якую правяла класны кіраўнік Жакава А.М. у межах метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў школы.

Што значыць быць здаровым? Хто ў адказе за наша здароўе? Што такое здаровы лад жыцця? Якія бываюць шкодныя звычкі? Што трэба рабіць, каб стаць здаровым? На гэтыя і іншыя пытанні вучні з дапамогай настаўніцы атрымалі адказы падчас класнай гадзіны.

Усе разам складалі распарадак дня, разгадвалі загадкі, складалі меню здаровага харчавання, збіралі прыказкі і прымаўкі, складалі памятку здаровага ладу жыцця, пісалі і чыталі вершы па тэме. Такія актыўныя заданні дапамаглі другакласнікам зразумець, што за сваё здароўе кожны павінен адказваць сам. А дэвіз мерапрыемства прагучаў так: “Памятайце: здароўе – самая вялікая наша каштоўнасць!”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.