Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы.

Дата: 21 февраля 2017 в 15:24, Обновлено 21 февраля 2017 в 15:38
Автор: Клок Н. В.
477 просмотров

Ён быў абвешчаны 30 сесіяй UNESCO у 1999годзе. У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання іх, тых, што зьнікаюць, UNESCO і абвясціла дзень роднай мовы - каб хоць аднойчы на год на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Але, здаецца, гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.
Няхай нават сёння яна - моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць.

Наша школа не абмінула гэту сусветную падзею, і сёння прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гаму дню. Працягваецца праект “Гавары са мной па-беларуску, сёння дазналі пра беларускія назвы адзення. Высвятлялі прычыны ужывання роднай мовы ў паўсядзённай размове, складалі акравершы. На працягу дня ішла прэзентацыя праекта “Гавары са мной па-беларуску”, можна было пазнаёміцца з карыснай інфармацыяй , змешчанай у насценгазеце. Вучні пачатковых класаў праводзілі тэматычныя класныя гадзіны, падчас якіх з цікавасцю глядзелі і абмяркоўвалі мультфільмы на беларускай мове. А галоўнае – у нас у гасцях былі нашы мясцовыя творцы. З вучнямі 7,8 классаў сустракалася паэтка Абдулаева Святлана Іосіфаўна, а з вучнямі 9-11 класаў – пісьменнік Міхась Зізюк. Шмат цікавага мы дазналіся пра іх лёсы, як яны прыйшлі да творчасці на беларускай мове. Прыемна было паслухаць арыгінальныя творы. Атрымалі задавальненне ад сустрэч. Сёння ўвогуле дазналіся шмат новагаі карыснага.

21 лютага - яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і нам, беларусам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.