Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

З новым падыходам да PISA

Дата: 30 марта 2017 в 14:17, Обновлено 9 мая 2017 в 19:12
812 просмотров

У сярэдняй школе №2 г. Навагрудка прайшло праблемнае метадычнае пасяджэнне, дзе былі прааналізаваны  вынікі 3 чвэрці. Праводзіла пасяджэнне намеснік  дырэктара па навучальнай рабоце.

Асноўная частка была прысвечана вельмі актуальнаму сёння пытанню  - міжнароднаму даследаванню PISA, якое чакае краіну ў 2018 годзе.  Падчас пасяджэння ўсе дасканала разабраліся, што гэта за даследаванне, якім чынам праходзіць, з якімі заданнямі прыйдзецца сутыкнуцца вучням. А самае галоўнае: наколькі мы гатовы да такога даследавання і што будзе пасля?

 Прынцып кампетентнаснага падыходу ў працэсе навучання млжа даць адказы на многія з пастаўленых пытанняў. У студзені бягучага года ў школе прайшоў педагагічны савет “Кампетэнтнасны падыход у навучанні як умова павышэння якасці адукацыі” , а падчас метадычнага пасяджэння педагогі паспрабавалі на практыцы складаць і рашаць практыка-арыентаваныя (кампетэнтнасна-арыентаваныя)  заданні. Было складана і цікава. Але ўсе дакладна разумелі, што самым важным сёння з’яўляецца ўменне прымяніць нашымі вучнямі атрыманыя веды пры рашэнні канкрэтных жыццёвых задач. Настаўнікі часта чуюць ад сваіх выхаванцаў, што апошнія не разумеюць, навошта ім тое, што вывучаюць па асобных прадметах. Менавіта практыка-арыентаваныя заданні дазваляюуь даць адказ на такое пытанне.  Вельмі важна здзівіць вучняў – гэта рухае наперад працэс навучання.

У хуткім часе выпускнікам школ трэба будзе самім разбірацца з мэтазгоднасцю крэдыта, карысна набываць пэўныя рэчы, эканоміцть, вырашаць экалагічныя праблемы… Падрыхтаваць іх да гэтага можа мудры настаўнік, якому ў сваю чаргу дапамогуць практыка-арыентаваныя заданні.

Удзельнікі пасяджэння мелі магчымасць пазнаёміцца з заданнямі PISA і атрымалі добры стымул і рэкамендацыі да дзеянняў. Думаецца, што многія з нас перагледзяць сваё стаўленне да працэсу навучання ў школе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.