Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Квэст-гульня “Дарыце людзям дабрыню”

Дата: 18 апреля 2017 в 16:22, Обновлено 18 апреля 2017 в 16:44
762 просмотра

Тыдзень дабрыні і міласэрнасці распачаўся ў школе даволі незвычайна. У народзе гавораць, што прыгожы чалавек – гэта добры чалавек. А добрым быць не проста. Не проста перамагчы перш за ўсё сябе, свае недахопы. Міласэрнасць і дабрыня, уважлівасць і цікаўнасць дапамаглі вучням пачатковых класаў дабіцца поспехаў у квэст-гульні “Дарыце людзям дабрыню”. На станцыях 4 каманды выконвалі на хуткасць заданні: складалі прымаўкі пра дабрыню, вызначалі лепшыя якасці душы, разгадвалі крыжаванкі, працавалі са слоўнікамі, гулялі ў гульню “Мой добры сусед”, дапісвалі вершы пра дабрыню , шукалі выйсце на прапанаваную сітуацыю, перамяшчаючыся па школе і збіраючы літары на кожнай станцыі, каб потым сабраць ключавое слова МІЛАСЭРНАСЦЬ. На апошняй станцыі ўдзельнікі гульні абвялі і выразалі свае далоні, на кожным пальчыку якіх напісалі добрыя пажаданні. На працягу тыдня кожны вучань прыгатуе падарунак для свайго незнаёмага прыяцеля і напіша ліст з пажаданнямі. Потым усё перададзім тым , хто ў гэтым мае неабходнасць. Прыклады дабрыні і міласэрнасці дзеці будуць бачыць на працягу дня, праглядаючы відэаролікі “Дабрыня ратуе свет”. Па доразе дабрыні мы будзем кіравацца да краіны Ведаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.